Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіўся прадастаўляць указ, згодна якому выдача цыгарэт на фірме Белтабакінвест недзяржаўным прадпрымальнікам забаронена.
Як значыцца ў адказе, дзяржаве самой не хапае цыгарэт – таму яна вінна выратоўваць у першую чаргу свае гандлярныя кропкі.
Як падкрэслівае брэсцкі прадпрымальнік Віктар Чайкоўскі, ён прасіў даць дакумант, а не напісаць чарговую адпіску:
- Мы спаслаліся на сёмы саракавы артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, каб дзяржаўныя органы і адказныя асобы разглядзелі нашыя звароты і па сутнасці далі адказ. Мы, на жаль, атрымалі адпіску, гэтага дакументу мы так і не атрымалі. Прадпрымальнікаў, на жаль, ні ў што не ставяць. Перш за ўсё, выконваюцца інтарэсы буйных вытворчых мерапрыемстваў.
Цыгарэты ў прыватных крамах і кіёсках прапалі яшчэ на пачатку красавіка. Як сцвярджаюць брэстаўчане, якасныя цыгарэты можна набыць толькі ў вялікіх дзяржаўных крамах, што вызывае шэраг праблемаў.