Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце апазіцыянеры гулялі ў стрытбол і пляжны валейбол (фота)

2  Мая 2009 г.  в 20:30, показов: 2352


У Брэсце апазіцыянеры гулялі ў стрытбол і пляжны валейбол (фота)Павал Грынь, Брэст

У стрытбол і пляжны валейбол гулялі брэсцкія апазіцыянеры і сябры незалежных прафсаюзаў у суботу.

Свабодны прафсаюз, сацыял-дэмакраты “Грамады” і камуністы з ПКБ выйшлі спачатку на баскетбольныя пляцоўкі (на здымку), а паабедзе — на пясок ля Мухаўца. Каманды называліся ў гонар еўрапейскіх краінаў. Былі прадстаўленыя Ісландыя, Кіпр, Нямеччына і Швецыя. Пераможцы атрымалі еўрапейскія вымпелы і значкі.


Трывожная тэндэнцыя: нягледзечы на добрае надвор’е, сёлета прыйшла можа траціна ад леташняй колькасці аматараў "палітычнага" спорту.
 




Система Orphus