Фестываль традыцыйнай беларускай кухні “СКОКАЎСКІЯ СПАСОЎКІ” адбудзецца 28 жніўня

23  Августа 2022 г.  в 15:49 : Фотофакт

Фестываль традыцыйнай беларускай кухні “СКОКАЎСКІЯ СПАСОЎКІ” адбудзецца 28 жніўня з 16.00 да 22.00 гадзін. Месцам правядзення фестываля з’яўляецца “Гісторыка-мемарыяльны музей “Сядзіба Нямцэвічаў” у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна.

Арганізатарамі з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі пры садзейнічанні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта. Фестываль праводзіцца з мэтай зберажэння, развіцця і папулярызацыі традыцыйнай беларускай кухні.

У межах мерпрыемства адбудуцца:

- касцюміраванае шэсце “А хто там ідзе ў святочнай чарадзе?!”

- тэатралізаваная сустрэча ў сядзібе “Спас – усяму час”

- кірмаш са стравамі традыцыйнай беларускай кухні “Добра працуем – смачна гатуем”

- выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці

- канцэртная праграма творчых калектываў “Скокаўскія перазвоны”

- гістарычная рэканструкцыя рыцарскага клуба “Заходняя Унія”

- фаер шоў

Фестываль прадуглеждвае ўдзел арганізацый і прадпрыемстваў, аграсядзіб, устаноў адукацыі і культуры, майстроў народнай творчасці, гістарычных рэканструктараў і творчых дэлегацый з регіёнаў Брэсцкай вобласці. Удзельнікі свята абавязкова павінны быць апрануты ў беларускія народныя касцюмы ці ў касцюмы, вырабленыя народнымі майстрамі і іх пераемнікамі, на аснове мастацкіх традыцый сваёй мясцовасці.

У межах фестывалю адбудзецца конкурс для удзельнікаў, праграма якога складаецца з наступных намінацый:

  • лепшая кірмашовая лаўка
  • конкурс-дэгустацыя мёда “Народнане прызнанне”
  • самая арыгінальная страва з яблык і мёда

Па выніках фестывалю удзельнікі ўзнагароджваюцца Дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Источник: Брестский райисполком