Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Пінску спілавалі дрэва, якое пасадзіў чэмпіён свету па шахматах

26  Июля 2011 г.  в 12:46, показов: 2249 : Брестская область


Еўрарадыё
 

Чэмпіён свету па шахматах Тыгран Петрасян пасадзіў дрэва яшчэ ў 1983 годзе, пры адкрыцці шахматнага клуба ў сталіцы Палесся.

З часам шахматны клуб заняпаў, а ягоны прыгожы будынак пачаў разбурацца. Некалькі год таму мясцовыя ўлады вырашылі адрадзіць шахматны рух у Пінску, пачаўся рамонт будынку. А вось чэмпіёнскае дрэва засохла, магчыма, праз будаўнічыя працы.