Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

На свабоду пасля 15-суткавага арышту выйшаў берасцеец Алег Алесюк

23  Июля 2011 г.  в 11:04, показов: 2863 : Политика, власть, оппозиция


Малады чалавек не з'яўляецца сябрам палітычных партый і рухаў і адбываў пакаранне па артыкуле 23.34 удзел у масавам мерапрыемстве, мае жонку і 3-х гадовую дачку. Алег Алесюк пад час суду адкрыта заявіў аб тым што прыйшоў на акцыю мэтанакіравана з-за таго што не можа на свой заробак пракарміць сям’ю.

Першыя словы Алега Алесюка пасля выхаду з ІЧУ.

- Перажыў, перацярпеў, цяпер з сябрамі. Я нават не чакаў і хацеў зрабіць неспадзяванку дома. Прыходжу, а тут столькі людзей – вельмі прыемна.

Алег Алесюк, разам з яшчэ шасцю ўдзельнікамі маўклівай акцыі пратэсту ў Брэсце, быў асуджаны 6 ліпеня судом Ленінскага раёна горада Брэста да 15 сутак арышту. На судзе ён як адзіны прызнаўся ў тым, што пайшоў на акцыю адмыслова, за што адзіны і быў асуджаны на суткі.