Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Мілану Харытонаву вінавацяць у арганізацыі акцый пратэсту

14  Июля 2011 г.  в 12:43, показов: 2596 : Политика, власть, оппозиция


Журналістку Мілану Харытонаву супрацоўнікі праваахоўных органаў абвінавачваюць у тым, што яна з’яўляецца адной з арганізатараў папярэдніх акцый маўчання ў Брэсце.

Пра гэта міліцыянты паведамілі падчас акцыі, калі падыйшлі да журналісткі і спрабавалі перашкодзіць ёй рабіць фотаздымкі. Пры гэтым міліцыянты прыстрашылі іншымі фотаздымкамі – з папярэдняй акцыі, на якіх відаць, што журналістка ідзе наперадзе калоны.

Распавядае Мілана Харытонава:

- Да мяне падыйшлі тры міліцыянты, таму што я іх здымала, і загадалі выдаліць здымкі. Я пачала ім зачытваць закон аб органах унутраных спраў, што я маю права гэта рабіць. Тады да мяне падыйшоў іх начальнік, замест таго, каб сваім падначаленым патлумачыць, што сапраўды журналіст можа працаваць, ён пачаў мне пагражаць, што я бегала наперадзе натоўпа людзей і быццам бы я той натоўп заводзіла, правакавала на нейкія дзеянні.

На думку Міланы Харытонавай, такія дзеянні міліцыянтаў перашкаджаюць працы журналістаў. Брэсцкія журналісты прыгадваюць, што падчас акцыі трэцяга ліпеня ў іх не працалі мабільныя тэлефоны. І звязваюць гэта з дзеяннімі супрацоўнікаў спецслужбаў.

Аліса Поль,, Брэст.