Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

На Брэстчыне ў Дзень святкавання незалежнасці былі заблакаваны мабільныя тэлефоны ў актывістаў, а таксама ў чатырох журналістаў

4 4  Июля 2011 г.  в 12:11, показов: 2886 : Политика, власть, оппозиция


На Брэстчыне ў Дзень святкавання незалежнасці былі заблакаваны мабільныя тэлефоны ў палітычных і грамадскіх актывістаў, а таксама ў чатырох журналістаў.

Брэсцкі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк лічыць, што гэта зроблена па загаду сілавых структур:

- Напярэдадні акцыі ў мяне быў адключаны тэлефон, як быццам за няплату, устаноўлены блакаванні. Калі я звярнуўся ў МТС, праверылі і сапраўды пацвердзілі, што тэлефон заблакаваны, але падстаў для гэтага ніякіх няма. Сказалі, што гэта тэхнічны збой і магчыма ў бліжэйшы час гэтыя непаладкі ліквідуюць. Я лічу, што праваахоўныя органы ўмешваюцца ў маю дзейнасць як праваабаронцы, магчыма, што яны заблакавалі тэлефон, каб не было магчымасці перадаваць паведамленні і атрымліваць інфармацыю пра затрыманні.

Раман Кісляк намераны абскардзіць дадзенае правапарушэнне. Такую скаргу ад імя ўсіх, у каго на Брэстчыне былі заблакаваны тэлефоны, намераны пісаць юрыст-праваабаронца Раман Кісляк. 

Ганна Васілевіч,




Система Orphus