Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Стасюк і Анісімаў знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання

2  Июля 2011 г.  в 16:26, показов: 3371 : Политика, власть, оппозиция


Брэсцкіх грамадскіх актывістаў Артура Анісімава ды Івана Стасюка напярэдадні ўвечары затрымалі па вуліцы Гаўрылава ў Берасці. Доўгі час іх месцазнаходжанне было невядомым, цяпер яны знайшліся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Паведамле наш карэспандэнт Аліса Поль.

Прычынаю затрымання стала нібыта дробнае хуліганства. Як удакладнілі маці Івана Стасюка супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі, ён нецэнзурна лаяўся, аднак на каго і пры якіх абставінах – пакуль невядома.

Нягледзячы на тое, што затрыманыя актывісты былі ў Маскоўскім раёне Брэста, іх даставілі ў Ленінскі ізалятар часовага ўтрымання.

Як паведаміла маці Івана Стасюка, актывіст накіроўваўся на сустрэчу з журналісткай «Брэсцкай газеты» Жанай Сідарук, каб падзякаваць ёй за перададзеную прэмію.

Прэмію Жана Сідарук атрымала ад губернатара брэсцкай вобласці Канстанціна Сумара за Актыўную журналісцкую пазіцыю, аднак вырашыла аддаць актывісту, паколькі палічыла, што ён больш годны яе.

Сам Іван Стасюк звязвае такога кшталту затрыманні з ягонай актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, распаўсюдам інфармацыі пра «Рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі» ды нелегітымнасць дзеючай улады.

Аліся Поль,, Брэст.

* * *

Івану Стасюку пагражае яшчэ адзін арышт. Маці брэсцкага грамадскага актывіста даведалася пра месца-знаходжанне сына. Ёй патэлефанавалі з Маскоўскага РАУС і паведамілі, што яе сын знаходзіцца ў Ленінскім ізалятары часовага ўтрымання.

Ад супрацоўнікаў міліцыі стала вядома, што разам з ім таксама знаходзіцца моладзевы актывіст Артур Анісімаў. Падрабязнасці і прычыны затрымання хлопцаў не ўдакладнілі.

Учора ў Брэсце невядомыя ў цывільным затрымалі Івана Стасюка і адвезлі ў невядомым кірунку. Маці актывіста падала заяву ў міліцыю аб гвалтоўным знікненні сына.

* * *

Маці брэсцкага грамадскага актывіста Івана Стасюка напісала скаргу старшыні Маскоўкага РАУС Брэста. Прыкладна ў 23 гадзіны Івана Стасюка ўвезлі на міліцэйскай патрульнай машыне людзі ў цывільным чорным адзенні. Яго месца-знаходжанне застаецца невядомым.

Як сцвярджае маці актывіста Таццяна Стасюк, ёй не даюць ніякай інфармацыі пра тое, дзе знаходзіцца яе сын:

– Я апісваю сітуацыю, кажу, што яго затрымалі, тэлефаную, а мне ніхто нічога не паведамляе – няма ніякай інфармацыі. Адны кажуць, што яны завезлі, а іншыя – што ў іх нікога няма. Праўду кажучы, я і сама не ведаю – знаходзіцца ён у іх ці не, а можа яго на самой справе забрпалі некуды ў невядомым накірунку.

Цягам некалькіх гадзін маці спрабавала атрымаць інфармацыю пра сына ў Ленінскім і Маскоўскім раённых аддзяленнях міліцыі Берасця, аднак - безвынікова.

Аліся Поль,, Брэст.

* * *

Месца знаходжання брэсцкага грамадскага актывіста Івана Стасюка застаецца невядомым. Маці актывіста на працягу некалькіх гадзінаў справабала датэлефанавацца ў Ленінскі і Маскоўскі РАУСы, аднак, як сцвярджаюць супрацоўнікі дадзеных устаноў – Іван Стасюк туды не паступаў.

1 ліпеня хлопец быў, па словах сведка, увезены ў невядомым непрамку на міліцэйскай патрульнай машыне. «Яны нават слова не далі сказаць майму сыну», – адзначае маці актывіста Таццяна Стасюк:

– Скруцілі яго, пасадзілі і забралі. З таго моманту я пачала тэлефанаваць – у Маскоўскі РАУС, Ленінскі, дэпартамент аховы. Пакуль я не ведаю, дзе знаходзіцца мой сын. У дэпартаменце мне сказалі, што яны асабіста адвезлі яго ў Маскоўскі РАУС. Калі ж тэлефаную ў Маскоўскі РАУС, там адказваюць, што ў іх няма такога чалавека. Патэлефануйце пазней – пакуль нічога не ведаем. Вось і не ведаю да гэтай пары, дзе мой сын.

Людзі, якія ўвезлі актывіста – не прадставіліся, пратаколы пры затрыманні – не складаліся. Як адзначае сведка, пры затрыманні была таксама ўжыта фізічная сіла.

Аліса Поль,.

* * *

У 19.55 каля крамы Санта, што па вуліцы Гаўрылава быў скрадзены брэсцкі грамадскі актывіст Іван Стасюк. Да актывіста пад’ехала маліцэйская патрульная машына, з якой выскачылі людзі, схапілі і скруцілі рукі Івана Стасюка, а затым пасадзілі яго ў машыну.

Ніякіх тлумачэнняў не было, людзі былі без формы. Таксама, па словах маці Івана Стасюка, актывісту затыкалі рот, каб той нічога не паспеў сказаць.

Маці Івана Стасюка пра гэтае здарэнне паведаміў былы настаўнік актывіста, які быў сведкам.

Сам грамадскі актывіст на тэлефонныя званкі не адказвае.

16 чэрвеня Іван Стасюк атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Сам Іван Стасюк звязвае несправядлівае вынясенне прысуду з распраўсюдам інфармацыі пра плошчу ды нелегітымнасць дзеючай улады.

Аліса Поль,, Брэст.