Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сумар - "... хай людзі едуць за мяжу хоць штодня, але не больш за 10 літраў бензіну..."

1  Июля 2011 г.  в 13:54, показов: 3805 : Граница, таможня, пограничники


Сумар - "... хай людзі едуць за мяжу хоць штодня, але не больш за 10 літраў бензіну..."Кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар адмовіўся завізаваць пастанову ўрада па так званай «пяцідзёнцы» - рашэнне, паводле якога людзі на асабістых аўто могуць перасякаць мяжу Беларусі раз у пяць дзён.

«Я пісьмова прапанаваў не абмяжоўваць правы грамадзян на свабоднае перамяшчэнне - урэшце, яно гарантаванае Канстытуцыяй, — растлумачыў Канстанцін Сумар газеце «Вечерний Брест». - Сутнасць прапановы зводзілася да наступнага - хай людзі едуць за мяжу хоць штодня, але ў бензабаку аўтамашыны не павінна быць больш за 10 літраў бензіну, а ў багажніку — тавараў. Я сустракаўся з людзьмі на мяжы і падзяляю абурэнне грамадзян.

Бо трэба паехаць да сяброў або сваякам на пахаванне або ўрачыстасць, на лячэнне або экскурсію».

Цікава і тое, што кіраўнік Брэстчыны раптам усвядоміў, што ў людзей павінна быць права на пратэст, што ім павінна быць дадзена магчымасць выказаць сваё меркаванне, і даручыў знайсці ў горадзе дадатковыя пляцоўкі для правядзення масавых мерапрыемстваў, акрамя стадыёна «Лакаматыў».

«Калі казаць аб невялікіх групах людзей, якія замест таго каб рэальна свае маладыя сілы накіраваць на што-небудзь карыснае, выбралі нейкі «маўклівы пратэст», то гэта іх права», - заявіў ён. Праўда, ён усё яшчэ цешыць сябе думкай, што такія пратэсты не з’яўляюцца праявай перакананняў людзей і што яны «скачуць пад чужую дудку». Зрэшты, не выключана, што апошняе ўдакладненне зроблена спецыяльна для пільных ідэолагаў. 

Источник информации: http://