25 траўня нефармальныя брэсцкія гурты збяруцца на адной сцэне. Канцэрт пад назваю “NEFARMAT” пройдзе ў гарадскім доме культуры вёскі Чэрні. Удзел у мерапрыемтсве прымуць як пачынаючыя гурты, так і гурты, што ўжо маюць вялікі досвед на музычнай сцэне.
“У нашай краіне існуе шмат стандартаў і фарматаў – так званых шаблонаў, вельмі хацелася б іх пазбягаць і развіваць сапраўдную альтэрнатыўную музыку,” - падкрэслівае адзін з арганізатараў канцэрту Зміцер Назараў:
- Сабраліся, каб маладым гуртам брэсцкім была магчымасць дзе-небудзь выступіць. Тыя, хто сам сачыняе, тыя хто прыдумваюць песні нейкія, ніколі ў Беларусі не возьмуць ні на адну радыёстанцыю. Як не глядзі – гэта нефармат. Але гэта таксама творчасць, гэта музыка. Яна мае права быць.
Як адзначыў Зміцер Назараў, удзел у канцэрце змогуць прыняць як беларускамоўныя, так і расійскамоўныя гурты.