Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

23  Июня 2011 г.  в 11:51, показов: 3068 : Праздники, события, мероприятия


Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Яшчэ ўчора стала вядома, што на месцы, дзе ў сераду збіраюцца на традыцыйны вечаровы шпацыр берасцейцы - плошчы Леніна ўсё будзе перакрыта і адбудзецца нейкае спартовае мерапрыемства. Паперу аб гэтым падпісалі 21 чэрвеня кіраўнік гарвыкнкаму А. Палышанкоў і яго намеснік В. Хафізаў. Раніцай я патэлефанавала ў гарадскі спорткамітэт каб удакладніць інфармацыю. Мне адказаў яго начальнік Уладзімір Беспалаў, які паведаміў, што на пл. Леніна адбудзецца фізкультурнае мерапрыемства "Спасібо деду за победу!". Але больш дакладнай інфармацыі ў яго няма, бо мерапрыемства праводзіць не горад, а вобласць. Ну і ладна, патэлеванавала я абласному начальніку аддзела спорту і турызму Мікалаю Хевуку. Той у сваю чаргу мне паведаміў, што на плошы Леніна адбудзецца спартовае мерапрыемства з нагоды міжнароднага алімпійскага дня (23 чэрвеня). Ні пра дзеда ні пра пебеду, гаворка не ішла. Што назваецца - сведчанні разыходзяцца. Гэты момант так мяне заінтрыгаваў, што я вырашыла пайсці і пглядзець на гэтую падзею, тым больш што на адрэсу рэдакцыі Брэсцкага кур'еру прыйшло запрашэнне ад алімпійскага камітэту, каб асвятляць спартовыя манёўры.

Прыйшла на плошчу і тут мяне чакае новае адкрыццё - супрацоўнікі міліцыі, а асабліва мой стары знаёмы з УУС Сярожа Максімук, патрабуюць ад мяне рэдакцыйнае заданне, з падрабазным планам што дзе і як я буду здымаць... Спробы патлумачыць, што дзейнасць фотакора, звычайна яшчэ больш спантанная чым праца падначаленых Сярожы, вынікаў не дае. Хаця рэдактар па тэлефоне паццяврджае, што такі да, ён мяне паслаў (часам і такое ў рэдакцыях бывае ))). 

Тым часам на плошчы хаатычна ездзяць дзеткі на роварах і футбалісты-фрыстайлеры, і бліжэй да 19 гадзін простых смертных у срэдзіну плошчы ўжо не пускаюць, не гледзячы на сцвярджэнне спадара Хевука, што ўдзел у спартовым свяце можа ўзяць кожны, хто пажадае, а тым больш у ролі гледача.

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Што толькі не казалі мне міліцыянты каб давеcці што мне іх здымаць нельга. І пра свае канстытуцыйная правы распавядалі (тут самай пераконлівай і сарамязлівай апынулася жанчына-міліцыянер Алеся), і што ў суд на мяне пададуць пужалі. Дапускалі нават выпадак, што можа скрасці мой здымач і вывесіць фота ў інтэрнэт, снабдзіўшы абразлівымі подпісамі, а вінаватая буду я. Карацей я выдаліла 4 фоткі дзе супрацоўнікі міліцыя стаяць спіной і не пускаюць на плошчу фотакора Брэсцкай газэты, не гледзячы нават на яго падрабязнае рэдакцыйнае заденне, і мы разыйшліся з мірам. Ну як з мірам... са мной вырашыў пасябраваць яшчэ адзін супрацоўік Анатоль, што хадзіў за мной і ўважліва разглядаў усё што я здымаю, можа хацеў спасцігнуць асновы фотажурналістыкі... ці проста захапіўся, мне невядома...

 

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці
Тым часам берасцецы, якіх не пускалі ні пагуляць у стрытбол, ні пакатацца на ровары, вырашылі пайсці гуляць на Савецкую і каля ЦУМу

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў БерасціУпершыню далучыцца да рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі вырашылі жывёлы, мабыць іх абурае тое, што сухі корм для катоў каштуе нават даражэй чым мяса... А галодныя берасцейцы ў хуткім часе могуць стаць больш небяспечнымі, чым іншыя драпежнікі )

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Трое людзей ў форме ціснуць на журналіста Брэсцкай газэты Стаса, пад час таго як ён перадае ан-лайн у рэдакцыю. Як раз у гэты момант яны прапануюць яму пакласці слахаўку "па харошаму". На мінулым тыдні Стаса разам з іншымі незалежнымі журналістамі затрымалі але потым адпусцілі. Калега майго знаёмага Сярожы прызнаецца, што дзеянні супрацоўнікаў былі некампетэнтнымі, і затрыманні берасцейскіх журналістаў атрымаліся спантаннымі. 

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці Натоўп абліжацца да будынку ЦУМу

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Міліцыянты з мегафонамі ў гэты час папераджаюць людзей, што яны нібыта парушаюць грамадсці парадак. Людзі пляскаюць у далоні стоячы ці перасувыючыся выключна па ходніках

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Чарговая акцыя маўклівай салідарнасці прайшла ў Берасці

Брестский курьер, фото Миланы Харитоновой