Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Усходняя Еўропа можа стаць новым Персідскім залівам, а Брэст - беларускай Цюменню

20  Июня 2011 г.  в 12:42 : Бизнес, экономика, аналитика

Усходняя Еўропа можа стаць новым Персідскім залівам, а Брэст - беларускай ЦюменнюС опровержением информации выступила Беларуснефть

Геалагічнае агенцтва ЗША ацэньвае запасы сланцавага газу ва Украіне на 1,5–2,5 трыльёна кубаметраў. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Нацыянальнай акцыянернай кампаніі «Нафтагаз Украіны» Вадзім Чупрун. «Але гэта яшчэ недакладная лічба і яна будзе расці», — сказаў ён.

Дагэтуль вялізныя запасы сланцавага газу былі знойдзеныя ў Польшчы і Венгрыі. Прычым радовішчы сланцавага газу цягнуцца ад Балтыйскага мора на Палессе. Імаверна, ён таксама павінен быць і ў Беларусі ў раёне Брэста.

Здабыча сланцавага газу стала магчымай дзякуючы інавацыйным тэхналогіям, распрацаваным амерыканцамі. У доўгім спісе кампаній, якія выдаткоўваюць на развіццё гэтай тэхналогіі сотні мільёнаў даляраў, — сусветныя паліўныя магнаты: амерыканскія ExxonMobil, Chevron, ConocoPhillips, Marathon Oil, нарвежская Statoil, французская Total.

У Польшчы, як мяркуецца, паклады газу могуць складаць 1,5–3 трлн кубаметраў газу. Гэта было б астранамічным багаццем на суму 0,5–1 трлн даляраў.

Калі арганізаваць распрацоўку сланцавага газу — а гэта патрабуе вялікіх інвестыцый, дый тэхналогіі маюць пакуль толькі амерыканцы — ёсць верагоднасць таго, што краіны Усходняй Еўропы не толькі стануць незалежнымі ад імпарту газу, але і будзе даволі буйнымі экспарцёрамі яго ў ЕС.

Амерыканцы выкарыстоўваюць новы метад бурэння. У прасвідраваны падземны тунэль уводзіцца пад вялікім ціскам вада, змяшаная з пяском і хімікаліямі. Гэтая сумесь стварае ў скале сетку каналаў, праз якую ачышчаны газ цячэ ў верхнюю частку свідравіны.

Некаторыя эколагі ў ЗША асцерагаліся, што таямнічыя хімікаліі атруцяць пітную ваду. Здабывальнікі газу гарантуюць, што такой рызыкі няма.

Амерыканскае вынаходніцтва скаланула сусветную энергетыку. У 2003 годзе кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы Алан Грынспен заяўляў, што запасы газу ў ЗША падышлі да канца, і Амерыцы давядзецца імпартаваць звадкаваны прыродны газ. У мінулым годзе высветлілася, што дзякуючы росту здабычы газу са сланцу амерыканцам нявыгадна ўвозіць звадкаваны прыродны газ.

Калі ў 1969 амерыканскія кампаніі знайшлі прыродны газ у Нарвегіі, яна стала самым вялікім канкурэнтам «Газпрому» ў Еўропе. Ці стануць такімі канкурэнтамі Польшча і Украіна, будзе вядома ў найбліжэйшыя пяць гадоў, але заходнія энергетыкі не сумняюцца:

«У Польшчы са сланцавым газам будзе тое ж, што ў ЗША», — запэўнівае Крыс Хопкінс з французскай кампаніі Schlumberger, сусветнага лідара ў галіне тэхналогій эксплуатацыі радовішчаў.

Распрацоўка радовішчаў пакуль ідзе паволі. Па выніках перамоваў Абамы і Туска, што адбыліся ў Варшаве нядаўна, ніякіх заяваў па амерыканска-польскім газавым супрацоўніцтве не рабілася.

Але калі справа пойдзе, Усходняя Еўропа можа стаць новым Персідскім залівам, а Брэст — беларускай Цюменню. Або Катарам — як каму больш падабаецца.
 

Источник информации: http:///