Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сяброўскі забег “Тэрэспаль-Брэст”

18  Июня 2011 г.  в 14:27, показов: 2532 : Граница, таможня, пограничники


А 11 гадзіне польскага часу з Тэрэспаля ў Брэст адправяцца спартоўцы, што прымаюць удзел у 6-м Міжнародны забегу сяброўства. Штогод гэтае мерапрыемства збірае аматараў актыўнага спорту не толькі з Польшчы і Беларусі.

Адметнасць мерапрыемства па словах бургомістра Тэрэспаля Яцка Данелюка, у тым, што кожны раз старт і фініш мяняюцца месцамі.

- Забег міжнароднага значэння “Забег сяброўства” ладзіцца штогод: раз з Брэста да Тэрэспаля, а на наступны год з Тэрэспаля да Брэста. Гэта каля 12 кіламетраў. У мінулым годзе акрамя палякаў і беларусаў актыўны удзел прымалі прадстаўнікі Германіі і Украіны. Сёлета яшчэ больш удзельнікаў збірае забег. Гэта бадай адзіны забег калі не у межах Еўрасаюза, а на мяжы між Польшчай і Беларуссю не трэба затрымлівацца для памежнага кантролю.

Пасля фінішу ўдзельнікі забегу маюць магчымасць наведаць знакавыя месцы Брэста – музеі, тэатры, Брэсцкую крэпасць.

Наталля Герасімюк,