Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

"Мінскія чыноўнікі" супраць добраўпарадкавання Пінска?

13  Июня 2011 г.  в 16:42, показов: 2716 : Брестская область


Чарговае пасяджэнне Рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры плануецца правесці ў Пінску, дзе зацягнуўся канфлікт мясцовай інтэлігенцыі з гарадскімі ўладамі.

У некалькіх месцах ахоўнай зоны старажытнага Пінску ўлады плануюць знішчыць шэраг пабудоў канца 19-га пачатку 20-га стагоддзя пад будаўніцтва пяціпавярховіка, а таксама дзеля рэканструкцыі вуліцы і працягу яе па-за ахоўнай зонай.

Супрацьстаянне паміж пінчукамі і ўладамі цягнецца каля 8 гадоў: па заканадаўству дамы знесці нельга, але гарвыканкам наўмысна даводзіць пустуючыя будынкі да руйнавання. Краязнаўца Эдвард Злобін мяркуе, што гарвыканкам даўно вырашыў для сябе пытанне гістарычнай забудовы:

- Старызнай магчыма абазваць усё што заўгодна. Добра, калі ласка, ёсць такі варыянт рассяліць людзей і прапанаваць іншым купіць. Шмат людзей, якія б жадалі набыць, якія любяць гісторыю і мінулае, і жадалі б давесці ўсё да ладу. Тут пытанне стаіць аб тым, што гораду, як у той прымаўцы, прасцей прайсціся бульдозерам і нічым не займацца. Самы просты варыянт - гэта знішчыць.

Міністэрства культуры выступае супраць ініцыятыў пінскіх чыноўнікаў, але ў апублікаваным артыкуле ў гарадской дзяржаўнай газеце “Пінскі веснік” гаворыцца, што нібы “мінскія чыноўнікі” замінаюць правесці добраўпарадкаванне Пінска.

Зміцер Кісель,, Пінск.