Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкім сацыял-дэмакратам адмовілі ў пікеце

9  Июня 2011 г.  в 10:16, показов: 2759 : Политика, власть, оппозиция


Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) атрымала адмову ад гарвыканкама на правядзенне пікета. Партыйцы планавалі падняць тэму збяднення насельніцтва ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля і павышэннем цэн на тавары і паслугі.

У адказе тлумачыцца, што ў дзень, на які пададзена заяўка, на стадыёне «Лакаматыў» будзе праходзіць футбольны матч з удзелам жаночых каманд.

Як адзначае першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі, адмова ў правядзенні пікета – гэта парушэне правоў чалавека:

– Гэта з’яўляецца грубым парушэннем канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і самога «Закона аб масавых мерпрыемствах», бо ў іншых месцах нельга праводзіць масавыя мерапрыемствы ў адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама. Але, у гэты дзень і ў гэты час мы не можам нідзе на тэрыторыі горада правесці пікет, а гэта – святое права па канстытуцыі, паводле якога ў нас свабода сходаў і мы можам праводзіць любыя масавыя мерапрыемствы.

Стадыён «Лакаматыў» у Брэсце з’яўляецца адзіным дазволеным месцам для пікетавання.

Аліса Поль,, Брэст.