Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Грамадскага актывіста затрымалі за дзейнасць у Інтэрнэце

5  Июня 2011 г.  в 19:19, показов: 2733 : Политика, власть, оппозиция


Брэсцкага грамадскага актывіста Івана Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў брэсцкае аддзяленне Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі. Беларускія памежнікі проста забралі пашпарт на беларускай мяжы і патлумачылі актывісту, што паспарт павярнуць яму “іншыя органы” толькі пасля прафілактычнай бяседы.

Як падкрэслівае грамадскі актывіст Іван Стасюк, супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі ў асноўным хацелі дабіцца таго, каб актывіст спыніў сваю апазіцыйную дзейнасць у сацыяльных сетках:

-Затрымалі, калі я праходзіў мытны кантроль. Завезлі ў будынак КДБ. Распытвалі там пра маю дзейнасць у інтэрнэт-суполках, пра мае выязды ва Ўкраіну на патрыятычныя з'езды "Нацыянальнага Альянсу", пра мае кантакты з украінцамі, таксама пра маю вандроўку ў Польшчу.

Таксама, як адзначае Іван Стасюк, супрацоўнікі Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі пагражалі яму ціскам на ягоных родных у Беларусі і дэзінфармаваннем сяброў ды знаёмых актывіста аб супрацоўніцтве з КДБ.

Аліса Поль,, Брэст