Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сёння адбудзецца брэсцкі адборачны тур першага фестывалю-конкурсу беларускамоўных гуртоў на Берасцейшчыне Men's Fest

3  Июня 2011 г.  в 12:26, показов: 2879 : Музыка, кино, музеи, выставки


Фестываль пройдзе ў гарадскім доме культуры вёсцы Чэрні, што знаходзіцца ў брэсцкім раёне. Спецыяльнымі госцямі Men's Fest стануць берасцейскія гурты ONEGIN ды Sciana.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства Зміцер Назараў падкрэслівае, што такі фестываль дапамагае адкрыць для беларускамоўнай сцэны новыя таленты:

- Ад брэсцкай вобласці пададзена сем заявак: сярод іх Пінск, Столін, Брэст, Каменец. Наведвальнікі канцэрта вызначаць лепшы гурт з іх пункту гледжання і гэту гурт будзе выступаць на фінале Men's Fest, і там ужо журы будзе вызначаць па іх падачы, творчасці, - наколькі якасна яны прадстаўляюць свой матэр’ял. Некаторыя гурты я і не ведаў і мне вельмі прыемна, то яны ёсць і што яны заявілі пра сябе.

Чакалася што Брэсцкі адборачны тур фестывалю пройдзе ў горадзе над Бугам яшчэ 13 траўня, але быў перанесены мясцовымі ўладамі па надуманых прычынах.

Аліса Поль,