Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Конкурс дзіцячай творчасці “Залатыя зярняткі” адмянілі

3  Июня 2011 г.  в 12:26, показов: 2750 : Музыка, кино, музеи, выставки


Конкурс дзіцячай творчасці “Залатыя зярняткі”, што павінен быў адбыцца на пачатку лета ў Брэсцкім абласным культурным цэнтры, адменены з-за недахопу грошай у дзяржавы.

Як патлумачыў адзін з суарганізатараў мерапрыемства, метадыст па музычнаму мастацтву Брэсцкага культурнага цэнтру Іван Зуеў - такія рашэнні прымаюцца зверху.

- “Залатыя зярняткі” адмянілі. З міністэрства культуры прайшла папера, па якой трэба скараціць мерапрыемствы ў гэтым годзе. І вось гэтае мерапрыемства падпала пад скарачэнне.

Таксама на наступны год перанесены Брэсцкі абласны фестываль тэатральнага аматарскага мастацтва “Тэатральнае палессе”, які павінен быў завяршыцца гэтым летам.

Аліса Поль,, Брэст.