Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дабрачынная акцыя брэсцкай БСДП (Грамада)

2  Июня 2011 г.  в 22:02, показов: 2489 : Политика, власть, оппозиция


Брэсцкая абласная арганізацыя Беларускай cацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правяла дабрачынную акцыю. Сябры партыі падаравалі дзецям з Брэсцкага сацыяльнага прыюту забаўкі, адзенне ды неабходныя сродкі гігіены.

“Кожны жадаючы дапамагчы - можа далучыцца да нашай акцыі,”- кажа старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

- Сябры партыі сабралі ў сябе розныя дзіцячыя рэчы, якія яшчэ прывабныя і добра выглядзаюць. Мы гэтыя рэчы ўручылі прадстаўнікам Брэсцкага сацыяльнага прыюту, у якім жывуць дзеці ад двух да сямнаццаці гадоў.

У Брэсцкім сацыяльным прыюце знаходзяцца дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў або якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Аліса Поль, , Брэст.
 




Система Orphus