Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Акцыя "БДФ" да Дня аброны правоў дзяцей у Брэсце

1  Июня 2011 г.  в 14:06, показов: 2732 : Благотворительность


“Дабрачынны дысант” з актывістаў Беларускага дзіцячага фонду і грамадскіх актывістаў Брэста наведвае гарадскія медыцынскія ўстановы, дзе на лячэнні знаходзяцца дзеці-інваліды, дамы-інтэрнаты і садкі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Акцыя праходзіць у межах Міжнароднага Дню абароны правоў дзіцяці. Галоўная задача мерапрыемства – аказаць маральную і матэрыяльную падтрымку, паказаць дзецям, што яны не адныя ў сваёй бядзе. У некаторых раёнах Брэста пройдуць канцэрты з уручэннем дзецям падарункаў.

Старшыня Брэскага абладнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Зоя Троцкая мяркуе, што да Дню дзяцей фонд у рэгіёне рэалізаваў найважнейшую акцыю “Юнасць збіраецца ў дарогу”:

- Cабралі дастатковую суму грошай, за якую з пяці школ-інтэрнатаў дзеці выпускнікі адзінаццатых і дзявятых класаў, атрымаюць ад дзіцячага фонду дарожныя торбы і ўсё неабходнае, што можна туды пакласці. Што б паклала кожная маці, адпраўляючы свё дзіцё на вучобу, працу ў іншы горад, у вялікае-далёкае і вельмі хвалюючае дарослае жыццё.

Грамадскія актывісты і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада” сваімі ўласнымі сіламі збіралі для дзяцей дапамогу, якую па магчымасцям перадаюць у дамы-інтэрнаты, некаторыя актывісты асабіста наведваюць установы, дзе праводзяць забаўляльныя гульні для дзяцей.

Зміцер Кісель,, Брэст.